BE RU EN

У Харкаўскай вобласці УСУ знішчылі магутную групоўку расейцаў

  • 22.06.2024, 12:05

Наступ на Баравую спынены.

На Харкаўшчыне ў кіруну пасёлка Баравая УСУ зламалі планы наступу расейскіх акупантаў. Як і паблізу іншых населеных пунктаў гэтага адрэзку фронту, расейцы не пакідаюць спробаў падвозіць дадатковыя сілы для рэалізацыі планаў, аднак УСУ ліквідуюць нямала жывой сілы і тэхнікі ворага.

Як расказаў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў у эфіры тэлемарафону, нягледзячы на магутны адпор УСУ, войска РФ кідае дадатковыя рэзервы на гэты кірунак, таму патэнцыйная пагроза ўсё яшчэ не знікла.

Аднак пакуль размова не ідзе пра фармаванне магутнай варожай групоўкі, якая змагла б аднавіць наступ. У той самы час, УСУ сочаць за развіццём сітуацыі і рыхтуюцца да розных сцэнароў.

Асобна Юсаў расказаў пра сітуацыю на паўночнай мяжы. Паводле ягоных словаў, цяпер там абстаноўка ўсё яшчэ напружаная і небяспечная. Вораг прадаўжае рабіць усё, каб расцягваць украінскія рэзервы і адцягваць нашу групоўку ад сітуацыі на ўсходзе.

Апошнія навіны