BE RU EN

WP: УСУ могуць біць зброяй ЗША на 100 кіламетраў углыб Расеі

  • 22.06.2024, 11:51

Гэта не дазваляе наносіць удары па ключавых расейскіх авіябазах.

Дазвол ЗША на ўдары па расейскай тэрыторыі прывёў да памяншэння колькасці расейскіх нападаў на Украіну, але ўсё яшчэ абмяжоўвае радыус дзеяння настолькі, што гэта не дазваляе Украіне наносіць удары па ключавых расейскіх аэрадромах.

Як піша The Washington Post, паводле словаў двух украінскіх чыноўнікаў, ЗША забаранілі Украіне весці агонь на адлегласці больш за 100 кіламетраў ад мяжы.

У той самы час у ЗША заявілі, што сцвярджэнне ўкраінцаў пра менш чым 100 кіламетраў няправільнае.

«ЗША пагадзіліся дазволіць Украіне весці агонь з вылучанай ЗША зброі па тэрыторыі Расеі ў тых месцах, дзе расейскія войскі наступаюць, каб паспрабаваць захапіць украінскую тэрыторыю», – заявіў прадстаўнік Пентагона маёр Чарлі Дыц.

«Гаворка ідзе не пра геаграфію ці пэўны радыус, але калі Расея атакуе ці збіраецца атакаваць са сваёй тэрыторыі Украіну, Украіна мае магчымасць нанесці ўдар у адказ па сілах, якія б'юць па ёй праз мяжу».

Таксама, паводле ягоных словаў, Украіне дазволена выкарыстоўваць пастаўленыя ЗША сістэмы СПА для нанясення ўдараў па расейскіх самалётах, «калі яны збіраюцца абстраляць паветраную прастору Украіны».

У той самы час, піша WP, украінскія вайскоўцы не думаюць, што ў іх ёсць такая свабода дзеянняў, як гэта вынікае з заяваў прадстаўнікоў Белага дому і Пентагона. І вынікі ўкраінскіх удараў за тры тыдні, якія прайшлі з таго часу, як Вашынгтон дазволіў Украіне біць сваёй зброяй па тэрыторыі РФ, пацвярджаюць апісанне ўкраінскім бокам значна больш абмежаванага дыяпазону.

Паводле словаў мэра Харкава Ігара Церахава, пасля зняцця амерыканскіх абмежаванняў сітуацыя ў горадзе значна змянілася. Тым не менш, паводле словаў мэра, ягоны горад па-ранейшаму знаходзіцца «пад сталай пагрозай», якая зыходзіць ад планерных бомбаў, якія Расея скідае з самалётаў.

Звычайна яны скідаюцца з адлегласці больш за 15 міляў за расейскай мяжой, але самалёты ўзлятаюць з базаў, размешчаных значна далей, за межамі зацверджанай ЗША далёкасці ўдару.

«Цяпер, паводле словаў афіцыйных асобаў, няздольнасць Украіны стрымліваць напады расейскіх планерных бомбаў з'яўляецца галоўным недахопам эфектыўнай у астатнім змены палітыкі ЗША», – піша WP.

Змена, унесеная Байдэнам, дазволіла Украіне нацэльвацца на раёны, дзе сканцэнтраваная тэхніка, і месцы, адкуль наносяцца ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны, сказаў Дзяніс Яраслаўскі, камандзір выведнага батальёна 57-й украінскай брыгады.

«У той самы час гэта не моцна змяніла сітуацыю непасрэдна на лініі фронту», – дадаў ён.

Апошнія навіны