BE RU EN

У Ілана Маска нарадзілася 12-е дзіця

  • 22.06.2024, 11:37

Бізнэсмэн уважае нізкую нараджальнасць за адну з самых вялікіх рызык цывілізацыі.

У Ілана Маска і топ-мэнэджаркі Neurolink Шыван Зіліс нарадзілася трэцяе дзіця. Бізнэсмэн, які ўважае нізкую нараджальнасць за «адну з самых вялікіх рызык цывілізацыі», з'яўляецца бацькам 12 дзяцей, піша РБК са спасылкай на Bloomberg Businessweek.

Паводле словаў крыніцаў, у пачатку года ў Маска і Шыван Зіліс, топ-мэнэджаркі Neurolink, кампаніі бізнэсмэна ў распрацоўцы першага ў свеце малаінвазіўнага нейрачыпа, нарадзілася трэцяе агульнае дзіця. У 2021 годзе яны сталі бацькамі блізнятаў.

Спявачка Граймс (сапраўднае імя – Клэр Эліс Бушэ), з якой Маск сустракаўся да 2021 года, нарадзіла траіх дзяцей – сыноў X Æ A-XII (чытаецца як Экс Эш Эй-Твэлв) і Тэхна Механікуса і дачку Y.

Акрамя таго, бізнэсмэн з'яўляецца бацькам двайнятаў Грыфіна і Ксавэрыя, і трайнятаў Даміяна, Саксона і Кая ад першай жонкі – Джасцін Уілсан.

Першынец Маска, сын Невада, памёр ва ўзросце 10 тыдняў ад сіндрому раптоўнай дзіцячай смерці.

Шыван Зіліс 38 гадоў. У 2015 годзе яна патрапіла ў рэйтынг Forbes «30 да 30» у катэгорыі венчурнага капіталу. З Маскам Зіліс пазнаёмілася падчас супрацоўніцтва са стартапам OpenAI у галіне штучнага інтэлекту, пасля чаго некаторы час працавала ў Tesla.

Апошнія навіны