BE RU EN

У Беларусі абмежавалі купанне на 11 пляжах

  • 22.06.2024, 10:48

Якія вадаёмы пад забаронай?

Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя заклікаў беларусаў не купацца ў вадаёмах на 11 пляжах. Спецыялісты абследавалі 369 пляжаў і, адабраўшы 882 пробаў вады, выявілі 23 не адпаведныя гігіенічным нормам. Небяспечнымі прызналі вадаёмы ў Менскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях.

Дзе лепш не купацца?

Так, на стан 20 чэрвеня абмежаванае купанне дарослых і дзяцей на некаторых пляжах у Салігорскім раёне. А менавіта ў пляжных зонах на рацэ Вызенка, у гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада, вадаёме вёскі Саковічы, на «Старым пляжы» і пляжы санаторыя «Бярозка» Салігорскага вадасховішча ў Салігорску. У той самы час апошнія пробы вады ў Дзіцячым пляжы Салігорскага вадасховішча не выявілі парушэнняў, і цяпер абмежаванне на купанне там знятае.

У Жлобіне абмежаванае купанне дзяцей на пляжы ў раёне парку культуры і адпачынку «прыдняпроўскі» на рацэ Дняпро. Апошнія спробы вады там не выявілі паляпшэнняў.

Таксама абмежаванні закранулі і вадаёмы ў Магілёўскай вобласці. Там лепш не прыводзіць на купанне дзяцей на гарадскі пляж на рацэ Дняпро ў Магілёве, а таксама ў зоны адпачынку Вільчыцкага вадасховішча ў аграгарадку Вільчыцы Магілёўскага раёна, на вадасховішчы Рудзея ў раёне аграгарадка Гарбавічы Чавускага раёна. Прыпынілі купанне дзяцей і дарослых і на Святым возеры ў Магілёве.

Акрамя таго, санэпідэміёлагі забаранілі купанне дзяцей і дарослых на сажалцы Броды ў Магілёве, а таксама ў зоне адпачынку на рацэ Дняпро ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна. Забарона на гэтых вадаёмах распаўсюджваецца і на заняткі воднымі відамі спорту.

У чым розніца паміж абмежаваннем і забаронай на купанне?

Калі ў вадзе выявілі аднаразовае перавышэнне кішачнай палачкі (E. coli) з паказнікам большым за 100 КУА/100 см3, то абмяжоўваюць купанне для дзяцей. Паўторнае перавышэнне ў тым жа месцы цягам сямі дзён – нагода абмежаваць купанне і для дарослых.

Калі перавышэнне індыкатарнага мікрабіялагічнага паказніку бяспекі кішачнай палачкі большае за 500 КУА/100 см3 або станоўчыя пробы вады на наяўнасць сальманэлаў тыфу і паратыфаў, шыгел, энтэравірусы, стафілакокаў, яек гельмінтаў, цыстаў патагенных кішачных прасцейшых, забараняецца купанне дзяцей, дарослых, а таксама заняткі спортам.

Апошнія навіны