BE RU EN

У Данецку прагрымела больш за 20 магутных выбухаў

  • 22.06.2024, 10:20

Над горадам паднімаецца дым.

У суботу, 22 чэрвеня, у часова акупаваным Данецку прагучала серыя з больш як 20 выбухаў. У выніку «вабоўны» паднялося воблака дыму.

Адпаведныя фота і відэа публікуюць мясцовыя паблікі. У акупантаў працавала СПА, сцвярджаюць, што збілі сама меней адну ракету, яе аскепак захрас у праезнай частцы горада.

Журналіст Дзяніс Казанскі заявіў, што ў горадзе зафіксаваныя траплянні, над імі падымаецца дым.

Афіцыйных каментароў расейскай акупацыйнай «улады» пра магчымыя наступствы атакі пакуль не паступала.

Апошнія навіны