BE RU EN

Стала вядома, якую зброю Паўднёвая Карэя паставіць Украіне

  • 22.06.2024, 8:17

Існуюць розныя варыянты.

СМІ ўдакладнілі, якую зброю Паўднёвая Карэя можа паставіць Украіне Аб'ём паставак будзе залежаць ад пазіцыі Крамля датычна яго стасункаў з КНДР.

На днях ва ўрадзе Паўднёвай Карэі дапусцілі магчымасць паставак зброі Украіне. Такім чынам у Сеуле адрэагавалі на падпісанне «стратэгічнай» дамовы паміж Масквой і Пхеньянам.

Агенцтва Yonhap удакладняе са спасылкай на крыніцы ў паўднёвакарэйскім урадзе, што ўлады краіны могуць ухваліць пастаўкі Кіеву сістэмаў СПА і артылерыйскіх снарадаў калібру 155 мм.

Паводле словаў чыноўніка, з якім пагутарылі журналісты, існуюць розныя варыянты вылучэння ўзбраенняў Кіеву.

Пазіцыя Сеула ў гэтым пытанні будзе залежаць ад крокаў Крамля датычна яго стасункаў з Паўночнай Карэяй.

Да гэтага Паўднёвая Карэя давала Украіне толькі несмяротнае абсталяванне, кіруючыся палітыкай, якая забараняе пастаўляць смяротную зброю дзяржавам, што знаходзяцца ў стане вайны.

Апошнія навіны