BE RU EN

«Расейцы выходзяць здавацца па адным ці групай»

  • 22.06.2024, 8:10

Акупанты патрапілі ў падвойную пастку ў Ваўчанску.

На Агрэгатным заводзе расейскія вайскоўцы ўжо пяты дзень знаходзяцца ў акружэнні без магчымасці атрымання дапамогі звонку.

Некалькі дзён таму тры штурмавыя групы спрабавалі прарвацца на завод, але дзве з іх былі знішчаныя, толькі малая частка групы ўвайшла на завод.

Але гэта кропля ў моры, таму што ў цэлым боекамплект, ежа і медыкаменты ў акупантаў там заканчваюцца. Пра гэта расказаў палкоўнік запасу УСУ Алег Жданаў у інтэрв'ю «Фабрыцы навінаў».

«Так, былі яшчэ спробы атакаваць нашыя пазіцыі для таго, каб прабіцца на завод, але нашыя байцы там усё дакладна арганізавалі. Мы ж не проста трымаем іх у акружэнні, а планамерна наносім агнявую паразу. Там працуюць наша авіяцыя і артылерыя. Часам сярод гэтых руінаў з'яўляецца белы сцяжок. Расейскія вайскоўцы выходзяць па адным, па два ці групай здавацца ў палон», – расказаў ваенны эксперт.

Потым Жданаў дадаў, што вакол гэтай гісторыі Украіна магла б разгарнуць шыкоўную інфармацыйна-псіхалагічную аперацыю. Прымусіць здацца варожы гарнізон з дапамогай аднаго толькі агнявога кантролю – гэта наймагутнейшая нагода для ўзняцця настрояў у грамадстве і баявога духу ўкраінскіх салдатаў, а таксама для ціску на маральны стан ворага.

«Я думаю, у Генштабе павінны такое развіццё падзей прадугледжваць, і, хутчэй за ўсё, яны гэта ажыццявяць», – спрагназаваў палкоўнік.

Апошнія навіны