BE RU EN

Z-прапагандысты ўжо ўзвылі праз карэйскія снарады

  • 21.06.2024, 20:58

І абвінавачваюць сябра Пуціна.

У паўночнакарэйскіх снарадаў настолькі дрэнная якасць, што часта яны становяцца прычынай стратаў у акупацыйным войску РФ. Пра гэта расказаў Z-канал «ВДВ за Честность и Справедливость».

Прапагандысты паказалі відэа расейскай гаўбіцы «Д-20», страчанай у выніку выкарыстання боепрыпасу КНДР. Рулю ўстаноўкі літаральна разарвала, адкінуўшы рэшткі на некалькі метраў.

Інцыдэнт здарыўся ў красавіку 2024 года. І ён далёка не першы.

«Хутка такія снарады зноў валам пойдуць. А тым часам "Растэх" старога Чэмезава так і не змог наладзіць пастаўкі ў войска новых якасных расейскіх снарадаў. Вось цяпер і атрымліваем паўночнакарэйскія дзярм***выя снарады», – адзначыў Z-канал.

Апошнія навіны