BE RU EN

МЗС Беларусі перадало ноту Арменіі

  • 21.06.2024, 17:17

Лукашысты выклікалі часовага паверанага ў справах Арменіі.

21 чэрвеня ў МЗС Беларусі адбылася сустрэча начальніка ўправы двухбаковага супрацоўніцтва з краінамі СНД Сяргея Малунова з часовым павераным у справах Арменіі ў Беларусі Наракам Тыратуранам.

«Дыпламаты абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковых дачыненняў, перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў супольных інтэграцыйных структурах. Армянскаму боку перададзеная адпаведная нота МЗС Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні які-небудзь іншы чыноўнік не наведае Беларусь, пакуль там кіруе Лукашэнка. Прычына - заявы дыктатара ў Азербайджане.

Апошнія навіны