BE RU EN

Беларусы працягваюць быць лідарамі сярод працоўных мігрантаў у Літве

  • 21.06.2024, 16:52

Але заўважана новая тэндэнцыя.

Колькасць імігрантаў, якія прыязджаюць у Літву на заробкі, расце, больш за ўсё людзей прыязджае з краін Сярэдняй Азіі. Але першынство па-ранейшаму трымае Беларусь.

Больш за ўсё прыезджых працоўных мігрантаў - грамадзяне Беларусі, аднак у адсотках іх стала менш, усяго 28% (для параўнання, у 2023 годзе - 56%).

«У пачатку года больш чым удвая вырасла плынь замежнікаў з трэціх краін. Лідары тут - грамадзяне краін Сярэдняй Азіі, праўда, пакуль яшчэ беларусаў прыязджае больш», - сказала прадстаўніца Службы занятасці Літвы Эрнэста Варнайтэ.

Часцей за ўсё ў Літву на заробкі прыязджаюць кіроўцы вялікагрузных машын (51%), кіроўцы транспарту міжнародных злучэнняў — 5%, кіроўцы электрапагрузчыкаў, краўцы.

На 1 чэрвеня 2024 года, у Літве працавалі 137 400 грамадзян трэціх краін: 48 600 беларусаў, 44 800 украінцаў, 7400 узбекаў, 5800 кыргызаў і 5200 таджыкаў.

Апошнія навіны