BE RU EN

У Беларусі ўводзяць ліцэнзаванне дамоў састарэлых

  • 21.06.2024, 16:21

Гэта ўжо зрабілі для школ, але атрымалася не надта.

Дамы-інтэрнаты ў Беларусі будуць перайменаваны ў сацыяльныя пансіянаты, а спецыяльныя дамы ветэранаў для састарэлых і інвалідаў — у дамы суправаджальнага пражывання. А для стварэння прыватных устаноў для пражывання паджылых людзей і інвалідаў давядзецца атрымліваць ліцэнзію, паведамляе «Зеркало» са спасылкай на Мінпрацы.

"Урад" унёс змены ў 14 пастаноў у рамках Закона аб пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат. Адно з іх - увядзенне ліцэнзаванне для ўладальнікаў прыватных устаноў для пражывання паджылых людзей і інвалідаў.

Дакументам таксама скарочаны пералік медыцынскіх абследаванняў, якія з'яўляюцца абавязковымі для накіравання ў такія ўстановы. Акрамя таго, дамы-інтэрнаты перайменуюць у сацыяльныя пансіянаты, спецыяльныя дамы ветэранаў для састарэлых і інвалідаў - у дамы суправаджальнага пражывання.

У Беларусі налічваецца сама меней 15 прыватных дамоў састарэлых. Толькі адная з сетак мае пансіянаты ў 10 гарадах Беларусі.

Раней у Беларусі ўжо ўвялі ліцэнзаванне школ. Пасля «зачысткі» з 35 устаноў засталіся толькі шэсць.

Апошнія навіны