BE RU EN

«Лісічкі можна было проста касой касіць»

  • 21.06.2024, 19:51

Беларус паказаў, колькі грыбоў вынес з лесу за дзве гадзіны.

Шакавальны ўраджай баравікоў сабраў за дзве гадзіны жыхар Рэчыцы. Пра гэта ён расказаў у відэа, якое апублікавала Bgmedia.

Збіраць грыбы ён выбраўся 20 чэрвеня ў адзін з лясоў Гомельскай вобласці. Са слоў мужчыны ўсяго за дзве гадзіны ён вынес з лесу дзве балеі і поўны кошык баравікоў.

- Лісічкі можна было проста касой касіць. Таксама ў лесе яшчэ вельмі шмат суніц, чарніц. Таму не сядзіце дома. Усе – у грыбы, - адзначыў жыхар Рэчыцы.

Апошнія навіны