BE RU EN

Рабаўнікі ўварваліся ў дом легендарнага Рабэрта Баджо, калі ён глядзеў Еўра-2024

  • 21.06.2024, 15:20

У гэты момант каманда Італіі гуляла супраць Гішпаніі.

У Італіі рабаўнікі праніклі ў дом легендарнага футбаліста, уладальніка "Залатога мяча" Рабэрта Баджо. У гэты момант экс-футбаліст якраз быў дома і разам з сям'ёй глядзеў матч Еўра-2024.

Выданне Corriere del Veneto даведалася, што на дом тытулаванага футбаліста, экс-гульца каманды Італіі напала група з пяці ўзброеных людзей. Напад адбыўся ўвечары 20 чэрвеня, калі каманда Італіі гуляла супраць Гішпаніі на Еўра-2024. Рабаўнікі ўварваліся ў дом Баджо ў камуне Альтавіла-Вічэнціна.

Паводле інфармацыі выдання, як толькі рабаўнікі зайшлі ў дом, Баджо паспрабаваў спыніць аднаго з іх, але той ударыў яго пісталетам па галаве. Пасля гэтага Баджо і яго сям'ю замкнулі ў пакоі.

Са звестак італійскіх СМІ, рабаўнікі вынеслі з дому Баджо гадзіннік, каштоўнасці і грошы. Калі экс-футбаліст зразумеў, што рабаўнікі пайшлі, выламаў дзверы і выклікаў паліцыю.

Экс-футбаліста адвезлі ў лякарню, дзе наклалі швы на лоб. Астатнія сямейнікі не пацярпелі. У Баджо і ягонай жонкі Андрэіны трое дзяцей.

Апошнія навіны