BE RU EN

У Амурскай вобласці разбіўся расейскі верталёт

  • 21.06.2024, 12:42

Экіпаж загінуў.

У Амурскай вобласці (Расея) разбіўся верталёт Robinson R66. Экіпаж загінуў.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал Baza.

Так, паводле інфармацыі Baza, 20 чэрвеня верталёт, які належаў кампаніі ТАА «Мерыдыян», здзяйсняў пералёт з пляцоўкі «Зейскі лесапрамысловы комплекс» да іншай пасадачнай пляцоўкі і назад.

«Аднак у прызначаны час пілот не паведаміў аб узлёце з прамежкавай пляцоўкі. На пошукі зніклага транспартнага сродку вылецелі некалькі верталётаў, але ў першы дзень знайсці зніклы верталёт не ўдалося», - гаворыцца ў паведамленні.

Пазней, паводле звестак Telegram-канала, месца катастрофы верталёта было знойдзенае дзякуючы аварыйнаму радыёмаяку, які спрацаваў.

«Раніцай, 21 чэрвеня, верталёт быў знойдзены. Ён быў практычна цалкам разбураны. Усе, хто знаходзіліся на борце, папярэдне, загінулі», - канстатуе Baza.

Апошнія навіны