BE RU EN

Ва Украіне адрэагавалі на раптоўную праверку гатоўнасці беларускіх войскаў

  • 21.06.2024, 11:04

«Гатовыя да развіцця падзей».

Мінабароны Беларусі 21 чэрвеня абвясціла раптоўную праверку гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл да выканання задач па прызначэнні.

Да праверкі прыцягнулі воінскія часці і падраздзяленні аператыўных камандаванняў, сіл спецыяльных аперацый, ракетных войскаў і артылерыі, ВПС і войскаў СПА.

Прадстаўнік Дзяржпагранслужбы Украіны Андрэй Дземчанка ў эфіры тэлемарафона «Адзіныя навіны» паведаміў, што на сёння ў Беларусі «няма сіл для ўварвання на тэрыторыю Украіны». Аднак украінскія Сілы абароны Украіны «гатовыя да развіцця падзей», падкрэсліў спікер.

«Па мяжы з Беларуссю сітуацыя нязменная. У Расеі на тэрыторыі Беларусі няма сіл для ўварвання на тэрыторыю нашай краіны. Цяпер беларускія падраздзяленні, якія ў пэўнай ступені ўзмацняюць мяжу з нашай краінай, па-ранейшаму знаходзяцца на розных кірунках, але знаходзяцца на пэўнай адлегласці ад мяжы», — сказаў Андрэй Дземчанка.

Апошнія навіны