BE RU EN

Два расейскія ракетныя караблі на паветраных падушках уцяклі з Севастопаля

  • 21.06.2024, 15:31

Спікер украінскіх ВМС раскрыў падрабязнасці.

У Вайскова-марскіх сілах УСУ распавялі аб уцёках з Севастопаля 20 чэрвеня двух малых расейскіх ракетных караблёў на паветраных падушках.

Пра гэта заявіў у эфіры «Апостроф.TV» спікер ВМС УСУ Дзмітрый Плецянчук.

Такім чынам, расейцы працягваюць выводзіць свае караблі з порта Севастопаля - з-пад украінскага ўдару.

Са слоў Плецянчука, у Новарасійску вызваліліся месцы, бо расейцы забралі адтуль пэўную колькасць караблёў у Азоўскае мора. І зараз, са слоў спікера ВМС УСУ, на гэтыя вольныя месцы ў Новарасійску расейцы адпраўляюць свае караблі з Севастопаля.

«Два малыя ракетныя караблі на паветранай падушцы здзейснілі пераход у Новарасійск. Ну, гэта значыць, можам канстатаваць, што з Новарасійска выйшла гэтая буйная групоўка, якая цяпер знаходзіцца ў Азове, у іх там крыху вызваліўся прычальны фронт, і яны адразу скарысталіся: яшчэ дзве адзінкі выцягнулі з Севастопаля», - распавёў Плецянчук.

У расейцаў першым ракетным караблём на паветранай падушцы праекта 1239 стаў ракетны карабель на паветранай падушцы «Бора», закладзены ў 1984 годзе. Агулам для ВМФ РФ планавалася пабудаваць 16 такіх баявых адзінак.

Апошнія навіны