BE RU EN

Колькі беларусы могуць зарабіць на ягадах і грыбах

  • 20.06.2024, 21:40

Белкаапзвяз агучыў кошты.

Белкаапзвяз пачаў нарыхтоўку чарніцаў і лісічак. Пра гэта расказала на прэс-канферэнцыі кіраўніца ўправы нарыхтовак і знешнеэканамічнай дзейнасці арганізацыі Аксана Скіндэр.

«Кошт чарніцаў сёння вагаецца ад шасці да васьмі рублёў за кілаграм у залежнасці ад рэгіёну», – растлумачыла яна.

Паводле словаў Скіндэр, нарыхтоўка пачалася пакуль толькі ў паўднёвых рэгіёнах, у Віцебскай і Магілёўскай вобласці ягады пачнуць набываць у гэтыя выхадныя.

«Ліскі набываем ад шасці да дзесяці рублёў за кілаграм», – паведаміла прадстаўніца Белкаапзвязу.

Яна адзначыла, што сёлета ліскі пайшлі раней, таму іх ужо можна знайсці на рынках.

Таксама пачаліся масавыя продажы ў Беларусі маладой капусты, пекінскай, маладой бульбы. Апошнюю набываюць у насельніцтва з коштам ад 1,5 рубля за кілаграм.

Акрамя таго, Белкаапзвяз пачаў набываць у фермераў маладыя буракі, кабачкі, якія ўжо пайшлі паўднёвых рэгіёнах.

Што да трускавак, то, паводле словаў Аксаны Скіндэр, сёлета сезон гэтых ягадаў дзякуючы надвор'ю пачаўся на пару тыдняў раней, чым у 2023-м. Прычым разбежка паміж паўночнымі і паўднёвымі рэгіёнамі склала ўсяго тыдзень. Масавы сезон клубніцаў ужо прайшоў, цяпер Белкаапзвяз пачаў актуальную нарыхтоўку (тых гатункаў, якія пазней спеюць і прадаўжаюць свой тэрмін да жніўня).

«На сайтах Лунінецкага і Столінскага райспажыўтаварыства штодня выстаўляецца кошт, які прысутнічае на рынку гэтых двух рэгіёнаў масавага вырошчвання прадукцыі. Ваганне коштаў адбываецца ў разы, прычым у рамках аднаго дня і ў рамках трох дзён», – расказала Аксана Скіндэр.

Яна растлумачыла, што кошты сезоннай прадукцыі кшталту агуркоў і трускавак не сталыя, а вагаюцца ў залежнасці ад якасці, гатунку, памеру пладоў, ад попыту.

Цяпер у Лунінцы клубніцы набываюць ад трох рублёў за кілаграм. З пачатку сезону ў перыяд з чацвёртага да дзясятага чэрвеня быў вельмі нізкі кошт агуркоў – 70 капеек (чаго не здаралася даўно), але цяпер ужо набываюць за 1,5 рубля за кілаграм.

Апошнія навіны