BE RU EN

У Менску заўважылі статак козаў

  • 20.06.2024, 21:18

Жывёлы ўпадабалі дрэвы ў Малінаўцы.

Відэа са статкам козаў з'явілася ў TikTok учора ўвечары. У роліку паказана, як некалькі жывёлаў пасвяцца на траве і спрабуюць пад’есці лісце з дрэваў. Незвычайную карціну назіралі ў Малінаўцы.

Як стала вядома агенцтву «Менск-Навіны», у статку козаў ёсць гаспадар. Мужчына жыве ў прыватным сэктары на вул. Курганнай. Паведамляецца, што браму вальера, у якім утрымліваюцца жывёлы, адчынілі дзеці. Козы выбеглі і зладзілі сабе невялікі шпацыр.

У «Зелянбудзе» Маскоўскага раёна расказалі, што дрэвы, ўпадабаныя козамі, усё ж не пацярпелі. Ствалы і галінкі засталіся цэлымі. А вось уладальніка козаў папрасілі ў будучыні быць больш пільнымі.

Апошнія навіны