BE RU EN

ЕЗ і Нямеччына запусцілі грантавую праграму для ўкраінскага бізнэсу

  • 20.06.2024, 20:15

Даюць 40 000 еўраў.

Міністэрства эканомікі Украіны разам з Еўразвязам і ўрадам Нямеччыны запусцілі новую грантавую праграму для ўкраінскага малога і сярэдняга бізнэсу. Пра гэта паведамляецца на ўрадавым партале.

Агульны памер грантаў – 480 000 еўраў.

Згодна з праграмай, 12 малых і сярэдніх прадпрыемстваў змогуць атрымаць фінансаванне да 40 000 еўраў на развіццё ўласнага экспарту, інавацый і кансультацыйную падтрымку ад экспертаў.

Паўдзельнічаць у грантавай праграме могуць малыя і сярэднія ўкраінскія бізнэсы, якія працуюць у сектарах перапрацоўчай прамысловасці (харчовая, лёгкая прамысловасць, машынабудаванне, будаўніцтва, выраб мэблі і да т.п.), крэатыўнай індустрыі (мода, дызайн і да т.п.), а таксама іншых галінаў з экспартным і інавацыйным патэнцыялам.

Апошнія навіны