BE RU EN

У Гародні шэсць сілавікоў у касках і бронекамізэльках затрымлівалі пеўчага царкоўнага хору

  • 20.06.2024, 20:07

Лукашысты панічна баяцца іншадумцаў.

У Гародні за каментары і пратэсты затрымалі нараджэнца Менска – пеўчага царкоўнага хору. Відэа затрымання апублікаваў адзін з тэлеграм-каналаў сілавікоў.

На відэа мужчына кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах і пакідаў негатыўныя каментары на адрас улады і супрацоўнікаў міліцыі, дрэнна ставіўся да расейскіх вайскоўцаў і выступаў супраць вайны ва Украіне.

Паводле звестак тэлеграм-канала «Право имеют», гэта, верагодна, Кейта Даніэль-Ландсэй, лаўрэат I ступені рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў імя Шаляпіна. У 2018 годзе ён скончыў Рэспубліканскі музычны каледж у класе «харавое дырыжаванне», паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі.

Служыць пеўчым хору «Усіхсвяцкай» парафіі Усіх Святых у Менску з 2019 года. Да 2019 года быў пеўчым у храме Аляксандра Неўскага ў Менску.

Апошнія навіны