BE RU EN

Хлопец з Віцебска набраў па сто балаў на ЦТ па трох прадметах

  • 20.06.2024, 19:40

Пётр Бурштын расказаў, куды будзе паступаць.

Выпускнік віцебскай гімназіі Пётр Бурштын набраў максімальныя сто балаў на ЦТ адразу па трох прадметах. Пра гэта паведамляе выданне «Витьбичи».

Паказаць максімум ведаў яму ўдалося на іспытах па расейскай мове, матэматыцы і фізіцы.

Са слоў хлопца, ён чакаў высокіх балаў, бо старанна вучыўся, але такія вынікі сталі для яго прыемнай нечаканасцю.

«У фізіцы быў упэўнены менш за ўсё, таму вынік выклікаў захапленне і радасць. Адказ на некаторыя заданні не ведаў, даводзілася далучаць інтуіцыю. Разлічваў атрымаць 85-95 балаў», - падзяліўся Пётр.

Ён таксама расказаў, што сярэдні бал яго атэстата - 9,6, а плануе паступаць ён на энэргетычны факультэт у БНТУ.

Міністэрства адукацыі сёння, 20 чэрвеня, падвяло вынікі цэнтралізаванага тэставання, якое праходзіла ў Беларусі 3 і 6 чэрвеня, і паведаміла, што максімальна магчымыя 100 балаў змаглі набраць 613 чалавек.

Апошнія навіны