BE RU EN

«Нават Лукашэнка на гэта не пайшоў»

  • 20.06.2024, 20:08

Што паказаў візіт Пуціна ў КНДР.

Пуцін здзейсніў візіт у Паўночную Карэю, дзе сустрэўся з мясцовым дыктатарам Кім Чэн Ынам. Была падпісаная дамова аб стратэгічным партнёрстве дзвюх краін. Што кіраўнік Крамля можа атрымаць у КНДР з практычнага пункту гледжання?

Гэтыя і іншыя пытанні сайт Charter97.org задаў палітычнаму экспэрту, кіраўніку ўкраінскага Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў Аляксандру Мусіенку:

- Пачну з таго, што Пуцін ездзіў у Паўночную Карэю візітам-просьбай. Ён быў патрэбны яму больш, чым Кім Чэн Ыну. Асноўны пункт праграмы датычыўся таго, каб Паўночная Карэя працягвала пастаўляць узбраенне ў РФ.

У першую чаргу размова ідзе аб набоях 152-мм і 122-мм, а таксама мінах. Гэта тое, што ўжо пастаўляла і працягвае пастаўляць КНДР у Расею. Для Пуціна гэта крытычна важна. Бо нягледзячы на ўсю браваду аб тым, што расейскі ваенна-прамысловы комплекс выходзіць на велізарныя аб'ёмы і гэтак далей, залежнасць ад Паўночнай Карэі кажа аб тым, што ўзбраення бракуе.

Таму Пуціну неабходны Кім з ягонымі артылерыйскімі набоямі. Адпаведна, у разліках Пуціна КНДР павінна стаць фабрыкай узбраення для РФ. Такім вельмі глыбокім тылам, якія выконваюць функцыю забеспячэння РФ неабходным узбраеннем.

Не выключаю, што яны маглі дамовіцца яшчэ і аб тым, што КНДР дасць сваіх працаўнікоў для патрэб ВПК РФ, якія будуць працаваць на расейскіх заводах у дзве-тры змены за невялікія грошы, як фактычна рабы.

Выкажу здагадку, што ў вызначаны момант мы можам убачыць і на фронце паўночнакарэйскія войскі. Вядома ж, я кажу пра неафіцыйныя падраздзяленні. Проста Кім не будзе перашкаджаць працы ў КНДР пэўным вербавальным расейскім кампаніям.

- Калі казаць пра сімвалізм. На выходных у Швайцарыі прайшоў саміт свету, дзе Зяленскі быў у асяроддзі вышэйшага кіраўніцтва сусветных дзяржаў, а ў гэты час Пуцін ляціць да сусветнага выгнанца. Як гэта можна назваць?

- На сусветнай арэне Пуцін - выгнанец. Ён усяляк спрабуе дэманстраваць, што Расея нібыта не адна, а ёсць дзяржавы, якія яе падтрымліваюць. Для яго вельмі важныя гэтыя візіты ў КНДР і В'етнам, каб паказваць, што РФ ёсць на парадку дня.

Думаю, што Пуцін вельмі раззлаваўся і рэальна злы на тое, што многія краіны прыехалі паўдзельнічаць у Глабальным саміце міру.

Упэўнены, што зараз гаспадар Крамля хоча паслаць сігнал аб дадатковай эскалацыі на фоне ультыматумаў, якія ён выкарыстоўваў якраз напярэдадні Глабальнага саміту. Маўляў, я зараз у Карэі дамоўлюся аб супрацоўніцтве, таму, давайце, бойцеся.

- Ці можна наогул назваць КНДР супольнікам Крамля?

- Яны падпісалі адпаведную дамову аб стратэгічным партнёрстве ў розных сферах. Так, КНДР супольнік Пуціна. У Кіма ёсць свая цікавасць. КНДР ледзь не адзіная дзяржава, якая афіцыйна падтрымлівае "СВА", адкрыта кажучы пра гэта. Кітай афіцыйна такіх заяў не рабіў ні на адной пляцоўцы.

Што да супольнікаў РФ у цэлым, то давайце паглядзім на АДКБ. Цяпер Арменія хоча выйсці, крытыкуе арганізацыю. Ніводная дзяржава АДКБ не падтрымлівае афіцыйна Расею ў вайне з Украінай. Ніхто не адправіў войска. Нават Лукашэнка на гэта не пайшоў. Вось, уласна, значнасць усіх гэтых саюзаў.

Апошнія навіны