BE RU EN

Марскія пяхотнікі УСУ пачалі зачыстку расейскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці

  • 20.06.2024, 12:51

Апорны пункт ворага перайшоў пад кантроль украінцаў.

Марскія пяхотнікі са складу 36-й асобнай брыгады марской пяхоты УСУ зачысцілі захопленыя варожыя акопы на Харкаўшчыне.

Адпаведнае відэа апублікавала прэс-служба 36-й брыгады.

На кадрах, знятых з дрона, паказана, як вайскоўцы ў шчыльным супрацоўніцтве з аэравыведкай ажыццяўляюць зачыстку варожых акопаў.

Перад гэтым дроны здзяйснялі скіды на расейскіх вайскоўцаў, каб выбіць іх з пазіцый. Дзякуючы актыўнай працы дронаў атрымалася загнаць рэшткі варожай пяхоты ў бліндажы, пасля чаго марскія пяхотнікі пачалі іх зачышчаць.

Зачыстка праходзіла з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі і гранат, якія закідваюцца ў бліндаж. Урэшце апорны пункт ворага быў зачышчаны і перайшоў пад кантроль украінскіх вайскоўцаў.

Вялікую ролю ў паспяховых наступальных дзеяннях украінскіх вайскоўцаў адыграла актыўнае выкарыстанне беспілотных сістэм, якія забяспечваюць своечасовае выяўленне супраціўніка ў шчыльным супрацоўніцтве з пяхотай.

Гэта перавага дазваляе дзейнічаць больш актыўна, што і прадэманстравалі марпехі з 36-й асобнай брыгады. Цяпер брыгада знаходзіцца пад Ваўчанскам, дзе здзяйсняе штурмавыя дзеянні варожых пазіцый.

Акрамя гэтага, байцам таксама ўдаецца папаўняць абменны фонд расейскімі вайскоўцамі, якія добраахвотна наважваюцца здацца ў палон.

Апошнія навіны