BE RU EN

Time: Паездка Пуціна ў Паўночную Карэю пахне адчаем

  • 20.06.2024, 11:57

Масква можа наклікаць на сябе гнеў Кітая.

Візіт расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў Паўночную Карэю больш падобны да кроку роспачы, а не наладжванне сувязей. Пра гэтым піша Time.

“Праз 24 гады Пуцін вяртаецца ў краіну-выгнінніцу, калі сам ён апынуўся ўцягнутым у самы крывавы ваенны канфлікт у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны. Нягледзячы на тое, што Расея і Паўночная Карэя афіцыйна адмаўляюць існаванне пагаднення аб пастаўках зброі - яго наступствы руйнуюць украінскія гарады і забіваюць украінскіх жаўнераў на фронце. Пагадненне значна палепшыла эканамічнае становішча КНДР, бо ў абмен на ракеты і набоі яна атрымлівае з РФ паліва, харчаванне і вайсковыя тэхналогіі”, - пішуць журналісты.

Пуцін мяркуе, што ўсе праблемы, якія стварае для Захаду і ягоных супольнікаў расейска-карэйскі рэнесанс, з'яўляецца пазітыўным момантам.

Аднак візіт Пуціна ў Пхеньян нясе пэўныя рызыкі і для РФ. Ён можа пагоршыць стасункі з галоўным палітычным і эканамічным партнёрам Масквы - Кітаем.

«Пуцін хацеў заскочыць у Пхеньян яшчэ ў летась, калі знаходзіўся з візітам у Пекіне, але кітайцы настойліва яму патлумачылі, што гэтага рабіць не варта. Пакуль Кім і Пуцін прымяраюць на сябе амплуа карыкатурных зладзеяў з кінасерыялу пра Джэймса Бонда, сваю дзяржаву ў ролі легітымнай глабальнай сілы. Менш за ўсё, што зараз трэба Сі, гэта стаць трэцім удзельнікам у “трохкутніку восі зла” Інда-Ціхаакіянскага рэгіёна”, - пішуць журналісты выдання.

Экспэрт з Усходняй Азіі з Тройскага ўніверсітэта ў Сеуле Дэніэл Пінкстан адзначыў, што "кітайцы, магчыма, стаміліся або занепакоеныя тым, што Паўночная Карэя і Расея становяцца занадта блізкімі".

Паводле ягоных слоў, абвешчанае "ўсёабдымнае стратэгічнае партнёрства" паміж Крамлём і КНДР не толькі раздражняе Пекін, але і само па сабе не мае моцнай асновы, акрамя сітуацыйнай выгады для абодвух бакоў.

“Дыктатары заўсёды могуць парушыць свае абавязанні, таму яны не з'яўляюцца надзейнымі партнёрамі. Расея і КНДР з'яўляюцца пакрыўджанымі рэвізіянісцкімі дзяржавамі, але ў іх няма агульных каштоўнасцяў, акрамя імкнення скасаваць статус-кво”, - мяркуе аналітык.

Апошнія навіны