BE RU EN

Экспэрт: У Ваўчанскім «катле» могуць здацца да 500 расейцаў

  • 20.06.2024, 11:23

Многія ўжо пачалі гэта рабіць.

Досыць вялікая група расейскіх акупантаў заблакаваная на тэрыторыі Ваўчанскага агрэгатнага завода. Пра гэта ў эфіры тэлеканала FREEДОМ расказаў вайсковы экспэрт Сяргей Грабскі.

Ён адзначыў, што складана сказаць дакладную колькасць заблакаваных расейцаў.

“На сённяшні дзень гэтыя лічбы адрозніваюцца, бо казаць, што гэтае шчыльнае аблога, напэўна, не зусім карэктна. Гэта значыць супраціўнік спрабуе прарывацца на МТ-ЛБ, на іншай тэхніцы, дастаўляць нейкія боепрыпасы, нейкае харчаванне, магчыма, ваду. Таму, паводле розных ацэнак, мы гаворым ад 400 да 500 акупантаў. Зноў жа, дынаміка зараз настолькі высокая, што мы не ведаем з вамі на вечар 19 чэрвеня, якая колькасць акупантаў ужо знішчаная, якая колькасць акупантаў здалася ў палон. Але факт застаецца няўхільным. Мы заблакавалі дастаткова вялікую групу акупантаў на гэтай тэрыторыі”, - сказаў Грабскі.

Ваенны экспэрт выказаў упэўненасць, што наўрад ці нехта з заблакаваных на заводзе расейскіх акупантаў трапіць назад у размяшчэнне сваіх частак.

“Я не кажу, што ўсе яны будуць знішчаныя. Самыя разумныя з іх ужо пачынаюць здавацца, і, увогуле, мы назіраем гэтую здачу. Як сітуацыя будзе развівацца? Я скажу так, што нам, увогуле, няма неабходнасці гераічна штурмаваць гэтыя ўмацаванні. Мы можам метадычна, паслядоўна наносіць удары артылерыяй, мінамётамі, дронамі, авіяцыяй для таго, каб ці ўправіць мазгі, ці знішчыць тых, для каго гэтая функцыя не з'яўляецца даступнай”, - сказаў Грабскі.

Апошнія навіны