BE RU EN

The Guardian: F-16 прымусяць расейцаў мяняць тактыку

  • 20.06.2024, 10:35

Ужо ўлетку заходнія самалёты з'явяцца ва ўкраінскім небе.

Камандзір ВПС Нідэрландаў, генерал Арну Столман чакае, што знішчальнікі F-16 паднімуцца ў неба над Украінай гэтым летам, піша The Guardian.

«Прыблізна гэтым летам усё выбудуецца ў шэраг», - заявіў ён.

Выданне нагадвае, што Бэльгія, Данія, Нідэрланды і Нарвэгія абавязаліся даць Украіне блізу 80 знішчальнікаў F-16 амерыканскай вытворчасці, тэхніку, якую ўкраінскія сілы просяць ужо больш за год. Аднак праграма падняцця самалётаў у паветра была сарваная з-за затрымак у дастаўцы і навучанні.

Са слоў генерала, працэс навучання пілотаў і наземнага персаналу кіраванню самалётам быў няпростым.

«У навучанні маюць патрэбу не толькі пілоты, тэхнічныя спецыялісты і спецыялісты ў тэхнічным абслугоўванні таксама патрабуецца дбайны інструктаж. Мы праводзім комплекснае навучанне для падтрымкі, каб яны маглі эфектыўна абслугоўваць самалёт. Таму ўсё павінна супасці», - сказаў ён.

Міністаркаабароны Нідэрландаў Кайса Алангрэн таксама заявіла, што першыя пастаўкі самалётаў ва Украіну павінны адбыцца гэтым летам, і выступіла супраць крытыкі наконт затрымак на фоне паведамленняў аб тым, што Кіеў расчараваны тэмпамі падрыхтоўкі пілотаў:

«Я цалкам разумею пазіцыю Украіны, яны хочуць зрабіць гэта як мага хутчэй… Мы рэалізуем праект настолькі хутка, наколькі можам, мы сапраўды пашыраем нашы магчымасці… F-16 сапраўды значна больш складаны, чым сістэмы, якія дагэтуль выкарыстоўвалі ўкраінскія Паветраныя сілы… Нельга проста пераскочыць праз некалькі этапаў, трэба прайсці кожны этап працэсу, але мы таксама жадаем даставіць іх як мага хутчэй».

Указваецца, што Украіна месяцамі чакала, каб пачаць выкарыстоўваць знішчальнікі, і спадзяецца, што іх увядзенне зменіць дынаміку вайны, прымусіўшы Расею прыняць больш кансерватыўную тактыку ў сваіх атаках на раёны, размешчаныя бліжэй да мяжы.

«Расейцы будуць вымушаныя змяніць сваю тактыку. Мы зможам больш эфектыўна знішчаць іх самалёты і ракеты, і ім будзе вельмі складана працягваць выкарыстоўваць кіраваныя авіябомбы УАБ, якія ім трэба запускаць на адлегласці ад 50 да 70 км», - адзначыў авіяцыйны экспэрт і былы ўкраінскі вайсковы лётчык Анатоль Храпчынскі.

Апошнія навіны