BE RU EN

У ЗША патлумачылі, адкуль УСУ могуць атакаваць тэрыторыю РФ

  • 20.06.2024, 9:56

Не толькі Харкаўскі кірунак.

Злучаныя Штаты ў канцы траўня далі дазвол Украіне наносіць удары па РФ з тэрыторыі Харкаўскай вобласці. З гэтага часу УСУ могуць атакаваць расейскія цэлі таксама з Сумскай вобласці. Пра гэта падчас тэлефоннага брыфінгу заявіў старшы дырэктар у пытаннях Еўропы Рады нацбяспекі Белага дома Майкл Карпентэр, піша «Укрінфарм».

Паводле ягоных слоў, гэта будзе мець уплыў на назапашванне расейскіх войскаў пад мяжой з Харкаўскай і Сумскай абласцямі.

Такім чынам у Белым доме афіцыйна пацвердзілі дазвол на выкарыстанне зброі іх вытворчасці па тэрыторыі Расеі непадалёк ад абедзвюх гэтых абласцей.

«Мы досыць выразна заявілі, што гэтае права на прымяненне амерыканскай зброі дазваляе ўкраінцам весці агонь у адказ па расейскіх пазіцыях проста праз мяжу ў Харкаўскай вобласці, а таксама Сумскай вобласці», - адзначыў Майкл Карпентэр.

Ён дадаў, што пасля гэтага Расея не будзе мець магчымасці назапашваць войскі са свайго боку мяжы паблізу Харкаўскай і Сумскай абласцей, адкуль яна ўвесь час ажыццяўляе атакі па Украіне.

Апошнія навіны