BE RU EN

УСУ разбілі браняваную групу расейцаў на Северскім кірунку

  • 20.06.2024, 9:48

Акупанты пайшлі на штурм пры падтрымцы тэхнікі, але пралічыліся.

Украінскія памежнікі адбілі штурм расейцаў на Северскім кірунку. Акупанты наступалі пры падтрымцы танка.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу.

«Браняваная група супраціўніка пры падтрымцы танка і дзвюх баявых машын пяхоты рухалася ў бок нашых пазіцый», - расказалі памежнікі.

Супрацьтанкісты памежнай брыгады Помста» разлікам ПТРК «Карсар» знішчылі дзве варожыя БМП, а падраздзяленне Узброеных сіл падвяло танк акупантаў.

«Дзякуючы зладжаным дзеянням Сіл абароны атака ворага адбітая, сем акупантаў ліквідаваныя, адзін атрымаў цяжкія раненні», – дадалі ў ГПСУ.

Апошнія навіны