BE RU EN

«Дынама» Менск зрабіла нахабную прапанову спаборніку з Лігі чэмпіёнаў

  • 20.06.2024, 9:21

Адказ быў прадказальным.

Спаборнікам менскага "Дынама" ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў сезона-2024/25 будзе ерэванскі "Пюнік", які ў мінулым сезоне здабыў першынство Арменіі. Паядынак пройдзе на фоне палітычнай сваркі афіцыйнага Менска і Ерэвана, піша “Трыбуна”.

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі беларускія каманды і клубы ў выніку санкцый УЕФА вымушаныя праводзіць матчы на нейтральнай тэрыторыі (Сербія, Вугоршчына).

Тым не менш прадстаўнікі “Дынама” прапанавалі “Пюніку” правесці адзін з матчаў у Менску, але спаборнік адказаў адмовай.

Апошнія навіны