BE RU EN

У Беларусь сярод ночы прыляцеў прэм'ер малавядомай афрыканскай краіны

  • 20.06.2024, 9:01

Дыпламатычныя стасункі былі ўстаноўленыя літаральна днямі.

Прэм'ер-міністр Эсваціні Расэл Мміса Дламіні прыляцеў у Менск. Ягоны візіт быў анансаваны нядаўна Міністэрствам замежных спраў.

Дламіні прыляцеў пасля паўночы. Яго сустрэў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў.

Беларусь і Каралеўства Эсваціні ўстанавілі дыпламатычныя стасункі днямі. Адпаведнае супольнае камюніке было падпісанае 4 чэрвеня 2024 года ў Прэторыі.

Апошнія навіны