BE RU EN

Пуцін таемна перадаў Кітаю частку расейскай мяжы

  • 20.06.2024, 8:00

Экспэрт раскрыў наступствы.

Расея перадасць Кітаю памежную раку Туманная, каб Пекін атрымаў доступ да Японскага мора.

Чаму Пуцін ціха перадаў Кітаю частку тэрыторыі РФ, пакуль усе глядзелі яго візіт у Паўночную Карэю, эксклюзіўна TSN распавёў палітолаг Вадзім Дзенісенка.

«У нас усе кажуць пра гэтую дамову ўсёабдымнага сяброўства і палохаюць мільёнам карэйцаў, а паралельна трэба разумець, што адбылася вельмі ціха перадача часткі фактычна расейскай мяжы Кітая. І Кітай атрымаў фактычна прамое выйсце праз расейска-паўночнакарэйскую мяжу да Японскага мора. Праз раку, якая называецца ў расейскай транскрыпцыі «Туманная», - кажа палітолаг.

Экспэрт адзначыў, што цяпер усе дзеянні Пуціна на Далёкім Усходзе трэба разглядаць з пункту гледжання двух момантаў.

«Першае, гэта спроба пошуку таго ці іншага абсталявання, якое будзе дазваляць працягваць вайну. З іншага боку гэта стварэнне мясцін напружання, якія дазвалялі б потым весці ці іншыя таргі з Кітайскай народнай рэспублікай, каб не ўпадаць у яшчэ большую палітычную залежнасць ад Кітая ў цэлым спектры пытанняў», - растлумачыў Дзенісенка.

Як перадае выданне The Moscow Times, рака Туманная, якая праходзіць мяжой КНР і Паўночнай Карэі, а затым мяжой РФ і КНДР, знаходзіцца на землях, якія да сярэдзіны XIX стагоддзя належалі Кітаю. Цяпер кітайскія караблі могуць перамяшчацца па рацэ толькі да сяла Фанчуань і не маюць доступу да нізоўяў — 15-кіламетровага адцінка, які дазваляе выйсці ў мора.

Перадача ракі абмяркоўвалася на майскіх перамовах у Пекіне прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна, адзначае Nikkei. У афіцыйную заяву па выніках візіту быў уключаны пункт аб удзеле РФ і Кітая ў "канструктыўным дыялогу" з Паўночнай Карэяй аб рацэ Туманная. Праходу кітайскіх караблёў замінае "Мост Дружбы", збудаваны на мяжы РФ і КНДР яшчэ пры СССР.

Кітай разглядае магчымасць пашырэння Туманнай у яе ніжнім цячэнні і руйнаванні моста. Раней Расея не падтрымлівала гэтую ініцыятыву Кітая, баючыся, што Пекін такім чынам павялічыць свой уплыў у Паўночна-Усходняй Азіі. Аднак на фоне санкцый, уведзеных супраць РФ за ўварванне ва Украіну, Масква становіцца ўсё больш залежнай ад кітайскай стараны.

У той жа час расейска-кітайскія перамовы аб рацэ Туманная выклікаюць занепакоенасць у Японіі.

Апошнія навіны