BE RU EN

Беларусы змогуць ездзіць на адпачынак у В'етнам без візаў

  • 19.06.2024, 20:05

На 30 дзён.

Беларускія «парламентарыі» ратыфікавалі пагадненне паміж урадам Беларусі і В'етнама пра скасаванне візаў для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў, паведамляе БелТА.

Пагадненне прадугледжвае, што грамадзяне Беларусі і В'етнама могуць уязджаць, выязджаць, рухацца транзітам і знаходзіцца без візаў цягам тэрміну, які не перавышае 30 дзён, а за год – не больш за 90 дзён.

Пагадненне пачынае дзеянне з даты абмену бакамі дакументамі аб ратыфікацыі і захоўвае дзеянне на нявызначаны перыяд часу. Але в'етнамскі бок пакуль пагадненне не ратыфікаваў.

Апошнія навіны