BE RU EN

Залева і град паралізавалі транспарт у Менску

  • 19.06.2024, 19:54

У Заслаўі разгулялася бура.

Моцны дождж і град накрылі Менск увечары 19 чэрвеня. Праз залеву спыніліся некалькі маршрутаў грамадскага транспарту. Пра гэта паведамляе «Менсктранс».

Бачнасць на дарогах абмежаваная. На некалькіх маршрутах адбылося прыпыненне трамваяў, тралейбусаў і аўтобусаў.

Тым часам відавочцы публікуюць відэа непагадзі ў сацсетках. Паводле іх звестак, праз падтапленне на вуліцы Арлоўскай утварыўся затор.

А ў Заслаўі мясцовыя жыхары знялі на відэа сапраўдную буру. Там таксама выпаў град, быў вельмі моцны вецер, які ледзь не ламаў дрэвы.

На сераду сіноптыкі абвяшчалі аранжавы ўзровень небяспекі праз дажджы, вецер і спякоту. Дарэчы, такое самае надвор'е захаваецца і ў чацвер. Метэаролагі таксама вынеслі штармавое папярэджанне.

Апошнія навіны