BE RU EN

Армянскі футбольны клуб адмовіўся ехаць у Беларусь

  • 19.06.2024, 16:07

На ўсялякіх умовах.

Менскае "Дынама" хацела правесці свой хатні матч першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць "Пюніка" ў Менску. Як піша “Трыбуна”, клуб выходзіў з такой прапановай на “Пюнік”.

Армянская старана адмаўляецца ад гульні ў Беларусі на ўсялякіх умовах. Канчатковая інфармацыя аб месцы правядзення сустрэчы з’явіцца да 21 чэрвеня.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і каманды Беларусі могуць праводзіць хатнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такая пастанова прынятая праз вайну ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расея з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Апошнія навіны