BE RU EN

У Менску двухгадовы хлопчык выпаў з акна чацвёртага паверха

  • 18.06.2024, 21:42

Дзіця шпіталізаванае.

У Менску хлопчык выпаў з акна чацвёртага паверха. Дзіця жывое, яно ў лякарні, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Увечары 18 чэрвеня двухгадовы хлопчык знаходзіўся ў пакоі з адчыненым акном. Дзіця залезла на крэсла і на пісьмовы стол, пастаўлены ля прываконня. Пасля чаго, абапёршыся на маскітную сетку, выпала разам з ёй з акна чацвёртага паверха.

Дзіця шпіталізаванае.

Хлопчык знаходзіўся ў пакоі з чальцамі сям'і. Трагедыя адбылася, калі дзіця засталося без увагі літаральна на хвіліну.

«Варта адзначыць, што акно было абсталяванае дадатковай блакавальнай прыладай, але яна не выкарыстоўвалася паводле прызначэння», – адзначылі ў СК.

Паводле гэтага факта праводзіцца праверка.

Апошнія навіны