BE RU EN

У Гішпаніі затрымалі лідара групы хакераў

  • 18.06.2024, 21:24

Яны абрабавалі 45 кампаній у ЗША.

Гішпанская паліцыя арыштавала 22-гадовага грамадзяніна Вялікай Брытаніі, якога ўважаюць за кіраўніка арганізаванай кіберзлачыннай групы, якая ўзламала многія амерыканскія кампаніі. Відэа затрымання паліцыя апублікавала на YouTube.

Арышт адбыўся ў аэрапорце Пальмы, калі падазраваны рыхтаваўся выехаць з краіны ў Неапаль. Паліцыя паведаміла, што верхавод выкарыстоўваў фішынг для крадзяжу пароляў і ўзлому сама менш 45 амерыканскіх кампаній, дзякуючы чаму была выкрадзеная ўнутраная інфармацыя і крыптавалюта. Да моманту арышту ён кантраляваў $27 мільёнаў у крыптавалюце.

Імя затрыманага і назоў узначаленай ім групы хакераў пакуль не раскрываюць, а ФБР устрымліваецца ад каментароў. Паводле звестак TechCrunch, арыштаваны, верагодна, адказны за кібератакі на кампанію Twilio ў 2022 годзе. У гэтых атаках група, якая стала вядомай як «0ktapus», двойчы ўзламала сістэму кампаніі, якая займаецца паслугамі званкоў і абмену паведамленнямі. Цягам некалькіх месяцаў інфармацыя пра паролі больш як 10 000 супрацоўнікаў была выкрадзеная і выкарыстаная для ўварвання ў сетку кліентаў Twilio.

Апошнія навіны