BE RU EN

СМІ: Прэм'ер-міністр Нідэрландаў стане новым кіраўніком NATO

  • 18.06.2024, 21:12

Прэзідэнт Румыніі здыме сваю кандыдатуру.

Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс адкліча сваю кандыдатуру на пасаду генеральнага сакратара NATO.

Пра гэта паведамляеNOS.

Паводле інфармацыі крыніцы выдання, Ёханіс абвесціць пра зняцце кандыдатуры ў найбліжэйшы час.

Журналісты ўдакладняюць, што такую пастанову румынскі прэзідэнт прыме пасля таго, як Вугоршчына пастанавіла падтрымаць кандыдатуру прэм'ера Нідэрландаў Марка Рутэ на пасаду генеральнага сакратара NATO.

Такім чынам кіраўнік нідэрландскага ўраду стане адзіным кандыдатам на пасаду генеральнага сакратара.

Апошнія навіны