BE RU EN

Bloomberg: Нямеччына стварыла спецыяльны аддзел для супрацьдзеяння расейскай дэзінфармацыі

  • 18.06.2024, 18:06

Асноўная ўвага групы будзе засяроджана на выяўленні і развянчанні дэзінфармацыйных аперацый у сацсетках.

У Нямеччыне стварылі адмысловую групу, якая будзе займацца супрацьдзеяннем дэзінфармацыйным кампаніям, у тым ліку і з боку РФ.

Пра гэта піша агенцтва Bloomberg.

Гэтае падраздзяленне пакуль будзе складацца з 10 аналітыкаў. Пазней колькасць супрацоўнікаў павінна вырасці да 20 чалавек. Яны будуць займацца маніторынгам і аналізам.

Асноўная ўвага новастворанай групы будзе засяроджаная на выяўленні і развянчанні дэзінфармацыйных аперацый у сацсетках, у тым ліку тых, якія спансуюцца Расеяй. Як піша Bloomberg, адным з такіх прыкладаў з'яўляецца так званая кампанія Doppelgaenger, якая, са звестак урада ФНР, за некалькі тыдняў згенеравала больш за мільён допісаў на платформе Х з дзясяткаў тысяч фэйкавых старогнак.

Таксама новы спецаддзел будзе абавязаны прадухіляць дэзінфармацыйныя кампаніі яшчэ да таго, як яны пачнуцца. Урад Нямеччыны таксама хоча зрабіць аператараў сацсетак, X і Facebook, больш падсправаздачнымі, каб можна было хутчэй выяўляць фэйкавыя старонкі і дэзінфармацыйныя кампаніі і паспяхова ім процідзейнічаць.

Міністарка ўнутраных спраў Нэнсі Фезер адзначыла, што сітуацыя з бяспекай у Нямеччыне "застаецца напружанай" як праз "жорсткую расейскую агрэсію супраць Украіны", так і з-за "жахлівай эскалацыі на Блізкім Усходзе".

"Пагроза нашай дэмакратыі ад шпіянажу, дыверсій, дэзінфармацыі і кібератак дасягнула новага вымярэння", - сказала нямецкая міністр, прадстаўляючы штогадовую справаздачу выведкі краіны.

Апошнія навіны