BE RU EN

Абмежаванне на наведванне лясоў уведзены ў 51 раёне Беларусі

  • 18.06.2024, 14:21

Лідзіруе па абмежаваннях Берасцейская вобласць.

У 51 раёне Беларусі абмежавана наведванне лясоў. Гэта вынікае са звестак інтэрактыўнай карты Мінлясгаса.

Так, лідарам па раёнах з абмежаваннямі з'яўляецца Берасцейская вобласць – там іх 13. Дазволены да наведвання толькі Ганцавіцкі, Лунінецкі і Столінскі раёны. У астатніх уведзены абмежаванні.

Таксама абмежавана наведванне 12 раёнаў у Гомельскай вобласці. Гэта Брагінскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Кастрычніцкі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі і Хойніцкі.

У Гарадзенскай вобласці абмежавана наведванне ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гарадзенскім, Зэльвенскім, Лідскім, Мастоўскім, Свіслацкім, Слонімскім і Шчучынскім раёнах.

У Менскай вобласці трэці клас пажарнай небяспекі дзейнічае ў Валожынскім, Лагойскім, Любанскім, Пухавіцкім, Салігорскім і Чэрвеньскім раёнах. У Магілёўскай вобласці – у Бабруйскім, Глускім, Кіраўскім, Асіповіцкім і Шклоўскім раёнах.

Апошнія навіны