На Менскім моры заўважылі незвычайную істоту
- 18.06.2024, 13:30
Цяпер у сацсетках спрачаюцца, што гэта было.
На Менскім моры заўважылі незвычайную істоту, якая вельмі хутка плыла па вадаёме.
Відэа ў TikTok апублікаваў жыхар Менска Андрэй Барабанаў.
У сацсетках разгарэлася дыскусія на тэму, хто ж гэта ўсё ж такі быў. Частка каментатараў мяркуе, што на відэа патрапіла змяя, іншыя ўбачылі ў жывёле выдру. А што вы думаеце?