BE RU EN

Расейская падлодка «Казань» пачала раскідвацца па дарозе на Кубу

  • 18.06.2024, 8:15

З’явіліся фота.

У сацыяльных сетках смяюцца з расейскай падводнай лодкай "Казань", якая ўчора ўдзень увайшла ў порт кубінскай сталіцы Гаваны.

На апублікаваных здымках ваенныя экспэрты заўважылі, што субмарына развальваецца па швах, паведамляе dialog.ua.

На кадрах відаць, што безрэхавыя пліткі проста адваліліся, і, мяркуючы з усяго, латаць іх ніхто не мае намеру. Безрэхавыя пліткі - гукаізаляцыйныя гумовыя ці сінтэтычныя палімерныя панэлі, якія ізалююць корпус падчас плавання. Яны выкарыстоўваюцца на падводных лодках для зніжэння іх акустычнай прыкметнасці.

Гэтыя пліткі вырабляюцца з гумападобных матэрыялаў з уключэннем спецыяльных напаўняльнікаў, якія паглынаюць і рассейваюць гукавыя хвалі.

Яны змяншаюць колькасць адбітых гукавых сігналаў, робячы падводную лодку меней прыкметнай для пасіўных санараў, якія ўлоўліваюць адбітыя гукі і адыгрываюць важную ролю ў падвышэнні стоенасці падводных лодак і іх выжывальнасці ва ўмовах баявых дзеянняў.

Апошнія навіны