Леаніду Судаленку завочна вынеслі прысуд
- 17.06.2024, 16:35
Праваабаронцу судзілі за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.
Гомельскі абласны “суд” завочна прысудзіў праваабаронцу Леаніда Судаленку да пяці гадоў пазбаўлення волі, піша праваабарончы цэнтр “Вясна”.
У пачатку сакавіка 2024 г. стала вядома, што Следчы камітэт пачаў працэдуру спецвытворчасці ў дачыненні да праваабаронцы. Яго абвінавачвалі паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК ("Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці").
Суд прызнаў Судаленка вінаватым і прысудзіў да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, а таксама аштрафаваў на 650 базавых адзінак (26 тысяч рублёў).