BE RU EN

У Грузіі за дзень здарыліся чатыры землятрусы

  • 17.06.2024, 11:04

Адзін з іх - магнітудай 4,7 балаў.

У Грузіі за нядзелю, 16 чэрвеня, зафіксавалі адразу чатыры землятрусы.

Пра гэта паведамляе «Рэха Каўказа».

Першыя штуршкі зафіксавалі а 17:16 паводле тбіліскага часу, а затым - а 19:42, 19:49 і 20:08.

Як адзначае Нацыянальны цэнтр сейсмічнага маніторынгу, эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся паблізу сёлаў Іры і Баджыхеві, што на паўднёвы ўсход ад горада Яны.

Землятрус найбольшай магнітуды зафіксавалі а 19:42 - 4,7. Найменшую магнітуда меў апошні землятрус за дзень - 3,3.

Апошнія навіны