BE RU EN

Жыхарка Гродна скончыла школу ў 28 гадоў

  • 15.06.2024, 21:47

Як так атрымалася?

Блогерка з Горадні расказала ў TikTok, што ў 28 гадоў скончыла сярэднюю школу.

- Мне 28 гадоў і я скончыла сярэднюю школу. Я вучылася ў вячэрняй школе, праграма якой расцягнутая на тры гады – 10-ы, 11-ы і 12-ы клас. Колькі разоў я хацела ўсё кінуць, вядома толькі майму мужу. Але дзякуй яму за падтрымку, – распавяла яна.

Высветлілася, што яна скончыла 9 класаў школы, а потым паступіла ў каледж. Вучобу там давялося кінуць праз цяжарнасць.

Кацярына выйшла замуж, нарадзіла дачку і сына, развялася, калі чакала трэцяе дзіця. Таму і атрымалася, што атрымала атэстат яна ў 28 гадоў.

Апошнія навіны