BE RU EN

У Лунінецкім раёне прадаюць гародніну без прадаўца

  • 14.06.2024, 21:24

Відэа.

У ціктоку завірусілася відэа, знятае ў вёсцы Ракітна Лунінецкага раёна. На кадрах – незвычайны гандлёвы пункт з поўным самаабслугоўваннем, дзе можна набыць агуркі, маладую бульбу, памідоры, кабачкі і капусту, заўважыла «Наша Нiва».

Усё тут арганізавана выключна на даверы, пра што сведчыць акуратна напісаны ад рукі плакат «Самаабслугоўванне». Можна выбраць патрэбны тавар, грошы пакінуць на месцы, а рэшту адлічыць самастойна, узяўшы яе з вядзерца.

Апошнія навіны