BE RU EN

Дзяўчынку-падлетка збіў лесавоз у Рагачоўскім раёне

  • 14.06.2024, 20:40

Дзяўчынка пераходзіла дарогу і не заўважыла велікагруз.

Трагедыя адбылася ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці, дзе лесавоз да смерці збіў 15-гадовую дзяўчынку, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Днём 14 чэрвеня дзяўчынка, якая жыве ў вёскі Ціхінічы, прыехала на рэйсавым аўтобусе ў вёску Рэкта. Яна хацела праведаць сваячку.

Кіроўца высадзіў яе недалёка ад патрэбнай хаты.

«Дзяўчынка стала перасякаць праезную частку з-за задняй часткі аўтобуса і была збітая гружаным аўтамабілем-лесавозам “МАЗ”, які ехаў па сустрэчнай паласе. Ад атрыманых траўмаў падлетак памерла», – паведамілі ў Следчым камітэце.

Апошнія навіны