BE RU EN

Зяленскі пра «мірныя прапановы» Пуціна: Мэсэджы, як у Гітлера

  • 14.06.2024, 20:10

Заявы дыктатара РФ накіраваныя на адраджэнне нацызму.

Заява дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна, што для пачатку мірных перамоваў Украіна павінна вывесці свае войскі з тэрыторыі чатырох украінскіх абласцей, а Кіеў абавязаны адмовіцца ад уступлення ў NATO, з'яўляецца ўльтыматумам, якія былі і раней. Пра гэта ў інтэрв'ю Sky TG24, апублікаваным 14 чэрвеня, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Паводле ягоных словаў, заявы Пуціна накіраваныя на адраджэнне нацызму.

«Гэта новая хваля нацызму, ён – расейскі. Таксама тое, што заяўляе Пуцін – аддаць яму частку нашых тэрыторый, якія акупаваныя і якія не з'яўляюцца акупаванымі; гаворыць пра некалькі рэгіёнаў нашай краіны, і ён спыніцца, і не будзе ніякага замарожанага канфлікту – мэсэджы такія самыя, як у Гітлера, які казаў (і 100 гадоў не прайшло), што дайце мне частку Чэхаславакіі і на гэтым усё скончыцца. Гэта хлусня», – сказаў Зяленскі.

Паводле ягоных словаў, нельга верыць такім мэсэджам.

«Пуцін ідзе па тым самым шляху. Ён сёння ўжо гаворыць пра чатыры рэгіёны, а да гэтага быў Крым і Данбас. […] Сёння ён называе ўкраінскія землі “расейскімі тэрыторыямі”… Я мяркую, што нацызм ужо прыйшоў. Цяпер у яго ёсць твар Пуціна», – падкрэсліў Зяленскі.

Апошнія навіны