BE RU EN

Столтэнбэрг: Войска NATO 500 тысяч чалавек знаходзіцца ў бесперапыннай боегатоўнасці

  • 14.06.2024, 17:29

NATO таксама падвоіла колькасць баявых груп на ўсходнім флангу.

На апошнім саміце NATO ў Вільні хаўруснікі ўзгаднілі самыя ўсёабдымныя планы абароны з часоў халоднай вайны, якія ўключаюць абарону ад Расеі.

Пра гэта генеральны сакратар Альянсу Енс Столтэнбэрг завіў 14 чэрвеня на брыфінгу, тэкст якога апублікавала прэс-служба блока.

Цяпер аналітыкі блока пераводзяць гэтыя планы ў канкрэтныя патрабаванні, вызначаючы сілы і сродкі, неабходныя для магчымай абароны, сказаў ён.

- Сёння ў нас ёсць 500 тысяч вайскоўцаў у высокай ступені гатоўнасці ва ўсіх абласцях, што значна перавышае мэту, пастаўленую на саміце ў Мадрыдзе ў 2022 годзе. NATO таксама падвоіла колькасць баявых груп на ўсходнім флангу, - апісаў гатоўнасць Альянсу яго кіраўнік.

Рост пагрозаў патрабуе ад хаўруснікаў значна больш высокіх патрабаванняў да ўзбраенняў, супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, лагістыкі і дальнабойных сродкаў абароны, дадаў ён.

Апошнія навіны