BE RU EN

Сёння Алегу Бябеніну споўнілася б 50 гадоў

  • 14.06.2024, 22:37

У 1998-м годзе ён заснаваў сайт «Хартыя-97».

Вядомы беларускі журналіст Алег Бябенін нарадзіўся 14 чэрвеня 1974 года. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ.

Працаваў у «Беларускай дзелавой газеце», затым быў намеснікам галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты «Імя». У 1998 годзе заснаваў сайт «Хартыя-97».

Быў забіты 3 верасня 2010 года, за некалькі дзён да пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі. Справа аб яго смерці не была расследаваная.

Апошнія навіны