BE RU EN

Цэнтрабанк Расеі скасаваў ранішнія таргі на Масбіржы

  • 14.06.2024, 8:29

На нявызначаны тэрмін.

Цэнтрабанк Расеі прыняў пастанову часова не праводзіць ранішнія таргі на Масгарбіржы, паведамляецца на сайте рэгулятара.

"Гандлёвыя сесіі не будуць праводзіцца да 09.50 (маскоўскага часу) на валютным рынку і рынку каштоўных металаў, а таксама на тэрміновым рынку ПАТ "Маскоўская Біржа" з 14 чэрвеня 2024 года і да скасавання гэтай пастановы", – удакладнілі ў Цэнтрабанку РФ.

Нагадаем, Маскоўская біржа (MOEX) абвясціла аб спыненні таргоў далярамі і еўрамі пасля таго, як Мінфін ЗША ў сераду ўнёс яе ў санкцыйны спіс.

Маскоўская біржа - важная частка расейскай фінансавай інфраструктуры. На ёй банкі, бізнэс і інвестары купляюць і прадаюць валюту - даляры, еўра і юані. Расейскі Цэнтральны банк у залежнасці ад ходу таргоў у першай палове дня ўстанаўліваў курс рубля. Гэты курс затым вызначаў курс, па якім валюту можна набыць у банках.

Новыя санкцыі гэтую сістэму фактычна зламалі. ЦБ зараз будзе разлічваць курс са звестак справаздачнасці і пазабіржавых фондаў - курсаўтварэнне стане непразрыстым.

Апошнія навіны